Rambler's Top100
Вампиры и Оборотни
                      

// Рассказы: Пярэварацень
Автор: Katy  

Пярэварацень.

Сёння зоркі былі глыбокія,хмары ціхія,а неба чорна-сіняе з белым шалікам млечнага шляху.Поўня,колеру апельсіна,збірала вакол сябе позіркі людзей і скуголенне жывёл—пераважна сабак і ваўкоў—якія рабілі вакол начнога сонейка невялікае кола жаданняў,самых патаемных і часта не вельмі прыстойных.Часам,вецер на вяроўцы цягнуў да поўні хмары і рабілася зусім цёмна,але ўсё ж было бачна,куды ісці па склізкім бервяне,па халоднай вадзе іржавай дрыгвы.Сэрца ў грудзях калацілася трамвайнымі рэйкамі і дыхаць былго цяжка,нібы бег цэлы кіляметр.Ад асцярожнай хады сэрца каталася то ў галаву,то ў жывот,то ў ногі ды грымела і хлюпала так страшэнна,што здавалася,нават поўня падпрыгвала з кожным націскам крыві ў мозг.Зоркі пачалі зачароўваць і кінуліся ў скокі,потым вецер ад лапасцей верталёта скінуў мяне з бервяна і пачаў катаць па паветры.Не было страшна.Было незвычайна,добра і салодка пад сэрцам.У вушах і горле было цёпла,нібы кроў выцякала сліна па баках вуснаў.Нос чуў усялякія пахі і хацелася выць,скуголіць,стагнаць,бегчы як мага далей адсюль.Ад гэтых пахаў,верталётаў,зорак ды...ПОЎНІ.У-у-у-у-у-у,а-ау-у-у-у!Бегчы.Вочы бачаць ў цемры,вушы чуюць сабак.Стома.Нехта грызе за бок.Кусаю яго.Адрываю ад поўсці ды сплёвываю на зямлю.Поўсць шэрая і пахне крывёю.Спыняюся.Нехта побач.Глядзіць з-за кустоў,варушыцца там.Гэта смерць.Смерць побач.Яна лязгае ікламі і ззяе дзьвума жоўтымі поўнямі вачэй.Чакаю,што будзе. ...Сон.Дома.Столь шэрая,у плямах ад вады.Шпалеры адарваліся...Дома.Ногі баляць,нязручна ісці.Піць!Вады.Ледзяной.З-пад крана. ...Кроў.Са сцюдзённіка.Адчыняю...—Воўк--...Мёртвы...Халодны...Амаль абескроўлены...Забіты...Мной...




Rambler's Top100
Используются технологии uCoz